Фотафакт. Кубак Мікіты Мелказёрава ў Варшаве
Турнір прысвечаны памяці журналіста стартаваў 1 жніўня.
Адкрыццё пачалося з хвіліны маўчання ў памяць пра беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне, паведамляе Аб’яднаны Пераходны Кабінет.
На турнір сабраліся прадстаўнікі беларускай супольнасці, сярод іх —Святлана Ціханоўская і Павел Латушка, а таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.

Перад пачаткам турніру Святлана Ціханоўская перадала на дабрачынны розыгрыш свае першыя баксёрскія пальчаткі.


У сваім выступе Ціханоўская адзначыла:
— Мікіта ўмеў аб’ядноўваць людзей — і на экране, і ў жыцці, і на футбольным полі. І мне здаецца, што найлепшы спосаб ушанаваць яго памяць — працягваць рабіць тое, што ён умеў лепш за ўсё: аб’ядноўваць людзей вакол Беларусі.
Павел Латушка падчас адкрыцця прапанаваў ушанаваць памяць Мікіты не толькі футбольным турнірам, але і журналісцкай ўзнагародай.


Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное