Тышкевіч: «Кітайскую частку беларускага палітычнага неба зацягнула хмарамі»

Аналітык дзеліцца назіраннем.

– Кітайскую частку беларускага палітычнага неба зацягнула хмарамі. Пакуль не навальніца, але сонца не відаць. Мяркуйце самі, – піша Ігар Тышкевіч. – Саміт ШАС. Лукашэнка не здолеў выцягнуць Сі нават на small talk у кулуарах. Яго проста праігнорылі. Ну і ягоная правова з уласнымі ініцыятывамі дадала негатыву (альбо пра плянаваную прамову ведалі загадзя).

У Менску адкрылася выстава кітайскіх тавараў. Тэарэтычна на яе ў якасьці ганаровага госьця меў прыехаць адзін з намесьнікаў Дзяржаўнай Рады КНР. Не прыехаў.

На самміт БРІКС – досыць паважнае мерапрыемства пасылаецца Рыжанкоў. Звычайна Лукашэнка не абмінае магчымасьці засьвяціцца сярод лідэраў краінаў. Тым болей уплывовых. Гэтым разам маем найнізкі паказчык удзелу. З іншых краінаў не ніжэй за віцэ-прэмьера ці віцэ-прэзідэнта (калі казаць пра партнэраў). З чальцоў БРІКС міністр замежных спраў толькі ад Бразіліі.

Але там выбары ну і між Модзі ды Да Сілвай «чорная котка прабегла» яшчэ на пачатку 2026-га. Там свае разборкі, у тым ліку што да пазыцыі пашырэньня БРІКС. Чаму ж не Лукашэнка – таму што, каб паляцеў, выглядаў бы блякла, без важных сустрэчаў. У рэжыме напалову ігнору.

Ну і цяпер чакаем кастрычніка. Там мела быць быць дзьве паважныя дэлегацыі. Адна зь іх у пагонах, другая ў гарнітурах. Ці будуць – пытаньне пакуль без адказу.

Гэтым разам прычына – збольшага палітыка. Ну і крыху эканамічных пытаньняў да Менску таксама з'явілася.

Ці ёсьць такое крызісам адносінаў? Пакуль не. Нагадаю форум ініцыятывы «пояс ды шлях» пару год таму. Калі, па словах аднаго дыплямата «Пояс і Шлях пакуль ідзе без Лукашэнкі». Але таго разу была хуткая праца над памылкамі і пасьля сустрэча з Сі.

Працу над памылкамі, дакладней, сёлета хатняе заданьне трэба рабіць. І калі яно будзе зробленае, напрыканцы году будзе цукерка ад КНР. Дарагая такая цукерка.