Фотафакт. Святлана Ціханоўская на Венецыянскай біенале

На адной з найстарэйшых і найбольш прэстыжных міжнародных выставаў сучаснага мастацтва ў свеце сёлета прадстаўленая і Беларусь.

Цэлы павільён Official. Unofficial. Belarus, які створаны камандай Беларускага Свабоднага Тэатра, адкрывае свету праўду пра сучасную Беларусь: праз сімвалы цэнзуры, галасы палітвязняў, вобразы татальнага кантролю і досвед жыцця пад ціскам сістэмы.

Галоўная ідэя: беларуская культура існуе не дзякуючы дзяржаве, а насуперак ёй.

Лідэр беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская таксама наведала выставу і падзялілася ўражаннямі.

— Сёння беларуская культура — гэта не толькі пра мастацтва. Гэта пра супраціў і права быць пачутымі, — прыводзіць словы Ціханоўскай яе прэс-служба.

Я ўражаная глыбінёй і смеласцю гэтай выставы. Яна паказвае, што беларуская культура жыве і развіваецца, нягледзячы ні на што.

Палітык падзякавала Свабоднаму тэатру і кожнаму ўдзельніку, якія даносіць праўду пра Беларусь да ўсяго свету.

Сярод стваральнікаў выставы: 

  • сузаснавальніца і мастацкая кіраўніца Беларускага Свабоднага Тэатра Наталля Каляда;
  • сузаснавальнік і мастацкі кіраўнік Беларускага Свабоднага Тэатра Мікалай Халезін;
  • куратарка выставы Даніэла Каляда;
  • мастак Сяргей Грыневіч;
  • кампазітарка Вольга Падгайская;
  • мастак Уладзімір Цэслер.